Пракапеня: дыстанцыйнае навучанне ў свеце — гэта ўжо не будучыня, а мінуўшчына
Дыстанцыйнае навучанне ў шмат якіх краінах свету даўно сябе добра зарэкамендавала. Пра гэта вядомы IT-прадпрымальнік заснавальнік фірмы VP Capital Віктар Пракапеня заявіў у інтэрв'ю парталу TUT.by.
Бізнесовец звярнуў увагу на тое, што праз каранавірус каля 60% дзяцей амаль месяц не ходзяць у школу і не вучацца. Міністэрства адукацыі не можа даць рады з дыстанцыйным навучаннем школьнікаў. На думку Пракапені, гэта жахлівая сітуацыя, якая патрабуе неадкладнай рэакцыі.
"Дыстанцыйная адукацыя ў многіх краінах свету — ужо не будучыня, а мінуўшчына, якая выдатна сябе зарэкамендавала. У Беларусі гэтага дагэтуль няма. ІТ-супольнасць не раз падымала пытанні адукацыі, сёння яны актуальныя, як ніколі", — падкрэслівае прадпрымальнік.
Пры гэтым ён звяртае ўвагу, што на сёння інфармацыя набыла велізарныя аб'ёмы. Таму важней за ўсё не столькі ведаць, колькі разумець. "Ведаць назву чагосьці — не значыць разумець гэта нешта. Разуменне — гэта сіла. Вось што стане як ніколі важным", — прагназуе Пракапеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.