Пракуратура датэрмінова вызваліла Барыса Хамайду

Пракуратура Чыгуначнага раёну Віцебска з уласнай ініцыятывы апратэставала рашэнне суда. Нагадаем, што суд прызначыў віцебскаму грамадскаму актывісту Барысу Хамайду пять сутак арышту за "арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікету".
22 лістапада Хамайда разам з сябрам КХП-БНФ Янам Дзяржаўцавым стаялі на вуліцы ў цэнтры Віцебску з плакатамі з заклікамі да байкоту прэзідэнцкіх выбараў. Гадзіны праз дзве пасля пачатку акцыі яны былі затрыманыя. Яна Дзяржаўцава пакаралі штрафам, а Хамайду прысудзілі 5 сутак арышту.

Сёння Барыса Хамайду выпусцілі з ізалятару часовага ўтрымання, дзе ён адбываў арышт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі