Пракуратура не можа высветліць, хто затрымліваў апазіцыянера
14 верасня маладфронтавец Яўген Скрабец атрымаў адказ на свой зварот у пракуратуру Маскоўскага раёна Брэста.
Маладзён прасіў высветліць, на якой падставе яго затрымалі і змясцілі ў шпіталь для медагляду, а таксама імёны людзей, якія яго затрымлівалі.
Усе скаргі пракуратура перанакіравала для праверкі ў міліцыю, пры гэтым яна не змагла высветліць, кім былі людзі ў цывільным, якія затрымлівалі Скрабца.
Сёння ж маладафронтавец падаў скаргу у пракуратуру з просьбай правесці менавіта пракурорскую, а не міліцэйскую праверку і высветліць імёны людзей у цывільным і прыцягнуць іх да адказнасці.
Нагадаем, Цэнтральная гарадская лякарня Брэста паставіла хлопцу дыягназ — захворванне пазваночніка. Аднак, нягледзячы на гэта Скрабца прымусілі прайсці медыцынскае абследаванне для ваенкамата. Тады яго 2 дні трымалі ў Брэсцкай абласной лякарні міліцыянты і людзі ў цывільным.