Пракуратура праводзіць праверку па факце смерці журналіста Алега Бябеніна
Па факце смерці журналіста Алега Бябеніна праверку праводзіць пракуратура Дзяржынскага раёна. Пра гэта БелаПАН паведаміў начальнік РАУС Дзяржынска Святаслаў Дарашэвіч. Пры гэтым ён адмовіўся даваць якую-небудзь інфармацыю аб смерці Бябеніна. Разам з тым калегі Бябеніна, спасылаючыся на просьбу сваякоў, таксама пакуль не даюць ніякай інфармацыі аб абставінах смерці журналіста.
Нагадаем, Алегу Бябеніну было 36 гадоў. Ён скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты "Имя". З 1998 года быў заснавальнікам і кіраўніком сайта charter97.org.
У Алега Бябеніна засталіся жонка і два сыны.