Пракурор патрабуе 2 гады зняволення для Леаніда Свеціка
8 ліпеня пракурор запрасіў два гады зняволення для віцебскага праваабаронцы Леаніда Свеціка. Крымінальную справу па абвінавачанні праваабаронцы ў распальванні расавай ды міжнацыяльнай розні разглядае Віцебскі абласны суд.
“Дзяржабвінаваўца выказаў меркаванне, што я вінаваты, і запрасіў два гады пазбаўлення волі з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму, канфіскацыі тэхнікі, якая была прызнана рэчавым доказам, — гэта сістэмны блок і два прынтары”, — распавёў Еўрарадыё Леанід Свецік.
Апроч таго, з праваабаронцы могуць спагнаць 5 мільёнаў рублёў у якасці маральнай кампенсацыі кіраўніцы Віцебскай абласной арганізацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Красновай-Усачовай.
Заўтра Леанід Свецік выступіць з апошнім словам. Праваабаронца мяркуе, што рашэнне па справе суд вынесе на наступным тыдні — крымінальная справа налічвае 11 тамоў.
Нагадаем, Леаніда Свеціка абвінавачваюць у напісанні і распаўсюджванні лістоў з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашыстоўскай арганізацыі “РНЕ” у 2006-2007 гадах. Сваёй віны праваабаронца не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за актыўную дзейнасць.
І нават тыя, хто атрымаў такія лісты, не вераць, што Свецік мае да іх хаця б нейкае дачыненне. Прынамсі, 8 ліпеня двое пацярпелых: Ян Дзяржаўцаў і Ян Таўпыга — заявілі на судзе, што не лічаць праваабаронцу вінаватым.