Пракурор патрабуе для акцёра Бародзіча 6 гадоў зняволення
Шэсць гадоў зняволення без канфіскацыі маёмасці — такое пакаранне акцёру Купалаўскага тэатра Арцёму Бародзічу патрабуе дзяржаўны абвінаваўца.
Суд над "купалаўцам" працягваецца сёння. Артыста вінавацяць у захоўванні марыхуаны з мэтай распаўсюду. Сам Бародзіч падчас судовага працэсу прызнаўся, што ўжывае марыхуану апошнія шэсць гадоў. Па яго словах, наркотыкі ён захоўваў для ўласнага ўжывання.
Калегі Бародзіча з Купалаўскага тэатра масава прыходзілі на суд, каб падтрымаць яго.
“Набываў па 50 грамаў, плаціў 750 долараў”. Пачаўся суд над акцёрам Купалаўскага