Пракурор, які хацеў пачаць праверку па збітых мінскіх байкерах, звольніўся

Пракурор, які хацеў пачаць праверку па збітых мінскіх байкерах, звольніўся

24 жніўня з пасады памочніка пракурора Першамайскага раёна Мінска звольніўся Яўген Бабак. Раней хлопец займаўся справай мінскіх байкераў, якіх збілі людзі ў форме ДАІ. Ён напісаў дакладную запіску, каб па гэтым факце правялі праверку.Калі пракуратура так і не падключылася да справы, Бабак падаў заяву на звальненне. 

"Прычыны сыходу — бяздзейнасць, маўчанне з боку пракурорскіх чыноў, палкоўнікаў, начальства горада, Генеральнай пракуратуры ў адказ на той безмяжак, на мой погляд, які адбываўся на вуліцы. Нават не было сказана да пэўнага моманту, што будзе праведзеная праверка па фактах бясчынстваў, якія тры дні былі з боку праваахоўных органаў. Паколькі нічога не было, я напісаў дакладную запіску аб правядзенні праверкі падзеям, якія адбыліся на тэрыторыі нашага раёна", — патлумачыў ужо былы пракурорскі работнік у каментары TUT.by.

Інцыдэнт здарыўся 11 жніўня. У мінскім мікрараёне Уручча міліцыя жорстка затрымала шасцярых матацыклістаў, сярод якіх былі тры дзяўчыны. Пры затрыманні іх білі. Відэа, знятае відавочцамі, распаўсюдзіў тэлеграм-каналы. 

Пасля затрымання байкераў даставілі ў РУУС. Там некаторых збілі, а потым адправілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна і жодзінскае СІЗА. Байкеры ўжо знялі пабоі і звярнуліся з заявай у Следчы камітэт.

Бабак тлумачыць, што пракуратура мае права сама праводзіць праверку па фактах парушэння з боку міліцыі. Аднак яго калегі вырашылі не займацца праверкай, а перадаць усе матэрыялы ў Следчы камітэт.

Жорсткі разгон вулічных акцыяў Бабак каментуе так: "У нас любяць казаць: "Вы не бачылі, што было да гэтага". Дык вось толькі на падставе гэтых відэа, я раблю выснову: у 99% ужыванне гвалту было неапраўданым, неабгрунтаваным. Не разумею, на падставе чаго ён ужываўся. Гэта без ацэнкі іншага боку, мы не чулі, што казалі праваахоўнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі