Пракурор запатрабаваў для Аляксандра Баразенкі 1,5 гады абмежавання волі
У судзе Цэнтральнага раёна Мінску ў аўторак працягваўся працэс над Аляксандрам Баразенкам. Сёння ў 16.30 будзе абвешчаны прысуд. Нагадаем, Баразенка - апошні з абвінавачаных па cправе 14-ці юнакоў і дзяўчат, што ўзялі ўдзел у студзеньскіх вулічных акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Пракурор запатрабаваў для Аляксандра Баразенкі 1,5 гады абмежавання волі, але без накіравання ў калонію. Адвакат хлопца папрасіў суд апраўдаць свайго падабароннага, бо не было даказана, што Баразенка парушаў закон, паведамляе "Наша ніва".