Пракуроры накіравалі траіх мінчукоў на прымусовыя тэсты на COVID-19

Пракуроры накіравалі траіх мінчукоў на прымусовыя тэсты на COVID-19

У Мінску пракуроры Заводскага і Фрунзенскага раёнаў выдалі санкцыі на прымусовае медыцынскае абследаванне трох чалавек, у якіх падазраюць каранавірус COVID-19. Тэставаць іх будуць у стацыянарных умовах, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку. 

Падставай для выдачы санкцый сталі заключэнні лекарска-кансультацыйных камісій. Да таго ж, мінчукі ўхіляліся ад шпіталізацыі.

Раней пракурорскія санкцыі ў Беларусі выдаваліся на прымусовы медыцынскі агляд гамяльчанкі, а таксама 12 жыхароў Астравецкага раёна. Ва ўсіх іх падазравалі каранавірусную інфекцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі