Прамень з космасу: доктар з Магілёва абвясціў вайну фэйкам

Праверка тэмпературы з космасу па версіі некаторых карыстальнікаў Viber / shutterstock.com​
Праверка тэмпературы з космасу па версіі некаторых карыстальнікаў Viber / shutterstock.com​

Галоўным дактарам медыцынскіх устаноў Магілёва і Магілёўскай вобласці пастаўлена задача: правесці з персаналам тлумачальную гутарку наконт фэйкаў. Сярод фэйкаў, з якімі трэба змагацца, згаданыя "неабходнасць падыходзіць да вокнаў ноччу для вымярэння тэмпературы лазерам з космасу" і "выхад на вуліцу ў начны час у сувязі з распыленнем з верталёта супрацьвірусных сродкаў".​

Луч из космоса и дезинфекция с вертолёта: врач из Могилёва объявил войну фейкам

Тэксты пра лазер з космасу і распыленне з верталёта распаўсюджваюцца ў вайбер-чатах хутчэй, чым каранавірус у ЗША. Няўжо ў Магілёве ў гэту лухту хтосьці верыць? Ды не проста хтосьці, а персанал медыцынскіх устаноў?!

Луч из космоса и дезинфекция с вертолёта: врач из Могилёва объявил войну фейкам

"Усе мы ўдзельнікі розных супольнасцяў у інтэрнэце, у чатах, у тэлеграм-каналах і гэтак далей. І некаторыя людзі пачалі ўспрымаць некаторыя моманты гэтых фэйкаў як верагодныя, — расказвае Еўрарадыё галоўны доктар Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі Аляксандр Басенка, чый подпіс стаіць пад дакументам. — Я лічу, што самае галоўнае ў нашай сітуацыі — гэта не дапусціць панікі, не дапусціць перапостаў гэтых усіх глупстваў, каб людзі зразумелі: не ўсё, што пішацца ў інтэрнэце, ёсць праўда. Трэба мець сваю галаву на плячах і да ўсяго падыходзіць цвяроза мыслячы і лагічна".

У дакуменце напісана, што ў першую чаргу гутарку трэба правесці з малодшым медыцынскім персаналам, гардэробшчыкамі і гэтак далей. "На мой погляд, людзі з вышэйшай і з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй разумеюць, што іх у інстытутах і медкаледжах такому не вучылі. А людзі, якія не маюць наогул ніякай адукацыі, могуць прыняць гэта за чыстую манету", — тлумачыць Басенка.

Па словах Аляксандра Басенка, па-за інтэрнэтам ён з такімі чуткамі не сутыкаўся. Прафілактычная гутарка з персаналам — праца на апярэджанне, каб не дапусціць распаўсюджвання фэйкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі