Прапагандыст Азаронак трапіў ва ўкраінскую базу "Міратворац"

Прапагандыст Азаронак трапіў ва ўкраінскую базу "Міратворац"

Журналіста тэлеканала СТБ Рыгора Азаронка ўнеслі ва ўкраінскую базу "Міратворац". Там публікуюцца звесткі людзей, якія лічацца ворагамі Украіны.

Азаронка вінавацяць у адмаўленні расійскай агрэсіі, антыўкраінскай прапагандзе, перавышэнні службовых паўнамоцтваў, умяшанні ў справы Украіны і распаўсюдзе крамлёўскай прапаганды.

Верагодна, адной з прычын такога рашэння стаў нядаўні тэлесюжэт, у якім Азаронак назваў Украіну краінай жабрацкага і выміраючага народа. "Яны распрадалі ўсю краіну: зямлю, заводы, парты. Яны ператварылі квітнеючую краіну ў пірацкі бандэрастан. Вашых дзяцей таварнымі маштабамі прадаюць на органы, а дзяўчат ледзь не афіцыйна пастаўляюць у еўрапейскія бардэлі", — вяшчаў тэлепрапагандыст.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі