Пратэстоўцы працягваюць праводзіць у Мінску вулічныя акцыі
Пратэстоўцы працягваюць праводзіць у Мінску вулічныя акцыі — лакальныя маршы. Як паведамляе "Наша ніва", увечары ў сераду ў раёне станцыі метро "Пушкінская" 150-200 чалавек прайшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі. Мікрааўтобусы з міліцыяй ездзілі па суседніх вуліцах, але не змаглі нікога затрымаць.
Па Малінаўцы таксама прайшла калона, у ёй было некалькі дзясяткаў чалавек. Акцыі прайшлі і ў іншых раёнах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.