Пратэстуючыя мінскія медыкі сустрэліся з уладамі

Яна разгледзіць пытанні, выкладзеныя ў інтэрнэт-звароце незадаволеных работнікаў хуткай медыцынскай дапамогі. Загад, які адказвае на зварот, будзе выдадзены неўзабаве, паведамляе партал tut.by. Нагадаем, што зварот медыкаў у інтэрнэце сабраў каля 5000 подпісаў.



Такое рашэнне стала вынікам сустрэчы прадстаўніка незадаволеных работнікаў сталічнай хуткай з кіраўніцтвам камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама. На сустрэчы 8 студзеня таксама прысутнічалі кіраўнікі гарадской станцыі хуткай меддапамогі, а таксама загадчыкі падстанцый, старэйшыя лекары і фельчары мінскай хуткай. Удзел у сустрэчы прымаў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.



Прадстаўнік пратэстоўцаў Віталь Агеенка распавёў, што на сустрэчы былі агучаныя пажаданні і патрабаванні са звароту. Улада хоча весці дыялог для вырашэння праблемных пытанняў, хоць канкрэтных прапановаў на сустрэчы не прагучала.



8 студзеня зварот работнікаў хуткай быў накіравана галоўнаму лекару гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.



Фота — rebenok.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі