Праваабаронцу Марфу Рабкову хутка пачнуць судзіць
У суд перадалі справу праваабаронцы Марфы Рабковой і яшчэ 9 чалавек. Затрыманыя толькі трое фігурантаў крымінальнай справы, іншых шукаюць. Іх называюць "радыкаламі анархісцкага руху", паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Мінска.
Сярод абвінавачванняў — "стварэнне злачыннай арганізацыі і ўдзел у ёй", "стварэнне экстрэмісцкага фармавання", "арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках", "апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці" ды іншае. Сцвярджаецца, што ў 2016-2020 гадах анархісты правялі ў Беларусі шэраг акцый.
Рабкову затрымалі ў верасні 2020-га і з таго часу яна знаходзіцца за кратамі, прызнаная палітзняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.