Праваабаронцу Насту Лойка зноў асудзілі на 15 сутак
Наста Лойка / Еўрарадыё
Суд Першамайскага раёна Мінска 14 снежня зноў прысудзіў праваабаронцы Насце Лойка 15 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляюць яе паплечнікі з арганізацыі Human Constanta.
Насту прызналі вінаватай паводле артыкула 19.1 КаАП (дробнае хуліганства).
Лойка мусіла выйсці на волю 12 снежня пасля папярэдняга арышту — яе судзілі ўжо тры разы запар, кожны раз прызначаючы 15 сутак.
А за апошнія чатыры месяцы дзяўчыну судзілі ўжо шосты раз. Праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.