Праваабаронцу Таццяну Равяка вызвалілі без складання пратакола

Праваабаронцу Таццяну Равяка вызвалілі без складання пратакола

Праваабаронцу Таццяну Равяка адпусцілі з міліцыі пасля трох гадзінаў знаходжання ў пастарунку Цэнтральнага РУУС Мінска. Туды яе даставілі раза з удзельнікамі акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Усяго было затрымала прыкладна 20 чалавек.

Як паведаміла Равяка ў размове з карэспандэнтам “Нашай Нівы”, у пастарунку затрыманыя дзве гадзіны прастаялі тварам да сцяны.

“Мужчыны яшчэ мусілі стаяць, узняўшы ўверх рукі, жанчынам пасля дазволілі рукі апусціць. Павярнуцца, азірнуцца не было як — адразу падбягалі: амаль у кожнага быў персанальны ахоўнік за спіной”, — распавяла праваабаронца. 

Калі прамінулі тры гадзіны і затрыманых пачалі афармляць, Таццяне Равяка прапанавалі падпісаць паперу аб азнаямленні з правамі затрыманых па адміністрацыйнай справе. “Я адмовілася падпісваць і сказала, што без адваката нават размаўляць не буду. Тады жанчына, якая афармляла, проста вывела мяне за дзверы”, — распавяла праваабаронца.

Вызвалілі таксама дзвюх маладых дзяўчат, наказаўшы “каб нікуды больш не хадзілі”.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі