Праваабаронцы: беларусаў на мяжы масава здымаюць з аўтобусаў
Паводле звестак праваабаронцаў, людзей затрымліваюць проста на мяжы за ўдзел у акцыях або каментары ў сацсетках / pixabay, фота ілюстрацыйнае
Брэсцкія праваабаронцы паведамляюць пра дзясяткі затрыманняў беларусаў, якія вяртаюцца з Польшчы.
Паводле звестак "Вясны", людзей затрымліваюць проста на мяжы за ўдзел у акцыях, каментары ў сацсетках і месенджарах і нават за "сустрэчы ў Польшчы з кім не трэба".
"Паводле слоў пасажыраў, якія ехалі ноччу 19 снежня, небяспека чакае пасля праверкі пашпартоў. Калі едзе такі пасажыр, то аўтобус затрымліваюць, тэлефануюць "куды трэба" і чакаюць АМАП", — кажуць праваабаронцы.
Паводле іх звестак, у ноч на 19 снежня з аднаго аўтобуса знялі "чалавек з дзесяць". Аналагічная сітуацыя ў маршрутках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.