Праваабаронцы даведаліся, што ў Крупках на "хіміі" збівалі палітвязняў

Праваабаронцы даведаліся, што ў Крупках на "хіміі" збівалі палітвязняў

Праваабаронцы даведаліся, што ў Крупках збівалі палітвязняў. Адбылося гэта 23 жніўня ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 39.

Сведкі распавядаюць, што прыязджалі амапаўцы. Асуджаных на "хімію" па палітычных матывах па два чалавекі заводзілі ў ленпакой, ставілі да сцяны і збівалі кулакамі, дубінкамі. Перад гэтым запытваліся, па якім артыкуле асуджаныя. Палітвязняў прымушалі крычаць "Люблю Лукашэнку, люблю АМАП".

"Некаторых "палітычных" нават ні разу не ўдарылі, а ў астатніх — ногі сінія", — кажа сведка. Амапаўцы нібыта прызналіся, што іх "запрасіў" начальнік установы.

Па даных праваабаронцаў, у ПУАТ № 39 знаходзіцца не менш за 14 чалавек, асуджаных па палітычных матывах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі