Праваабаронцы паведамляюць пра масавыя затрыманні ў Драгічыне
13 ліпеня масавыя затрыманні адбываліся не толькі ў горадзе Іванава, але і ў Драгічыне, што ў Брэсцкай вобласці. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
На дадзены момант вядома пра мінімум 10 затрыманых. Як і ў Іванава, аблавы праводзілі ўзброеныя сілавікі разам з людзьмі ў цывільным. Былі праведзеныя ператрусы, канфіскаваныя грошы. Тых, каго не засталі дома, шантажавалі праблемамі для родных.
Частка затрыманых атрымала суткі, іншыя — штрафы.
Меркавана, сярод затрыманых — Андрэй і Ірына Малашыцкія.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.