Правабаронцы: грамадскай небяспекі акцыі 9 жніўня не мелі

Правабаронцы: грамадскай небяспекі акцыі 9 жніўня не мелі

Паводле афіцыйнай інфармацыі, 9 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі каля 3 тысяч чалавек, якія выйшлі на акцыі пратэсту. Каля 50 чалавек пацярпелі падчас сутычак з сілавікамі. Па словах старшыні Следчага камітэта Наскевіча, распачатая крымінальная справа “па факце масавых беспарадкаў”, фігурантам якой пагражае ад 8 да 15 гадоў пакарання.


Чым рэальна могуць дапамагчы затрыманым 9 жніўня мітынгоўцам праваабаронцы? Ці можна параўноўваць падзеі 9 жніўня і падзеі 19 снежня 2010 года? Якія самыя адметныя парушэнні падчас выбараў былі зафіксаваныя назіральнікамі?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць каардынатары кампаніі па назіранні “Праваабаронцы за свабодныя выбары” кіраўнік Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак і прадстаўнік праваабарончай кампаніі “Вясна” Уладзімір Лабковіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі