Правабаронцы хочуць зладзіць у Баранавічах 10 снежня пікет

Баранавіцкія правабаронцы Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Вячаслаў Болбат падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікету ў гонар Дня правоў чалавека 10 снежня. Нагадаем, у гэты дзень была прынятая Ўсеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Ужо некалькі год як выканкам адмаўляе ў такім пікетаванні. Пікет праваабаронцы просяць дазволіць у цэнтры горада, ля фантана, нагадваючы ўладам, што БРСМ такую магчымасць мае. Баранавіцкі гарвыканкам раней прыняў рашэнне аб скасаванні перадаплаты міліцыянтам, медыкам і камунальнікам за пікет. Цяпер можна заплаціць цягам 10 дзён з дня правядзення пікета. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі