Праваслаўная царква хоча кантраляваць школьныя гуманітарныя прадметы
Беларуская праваслаўная царква лічыць неабходным дадаць у школьныя падручнікі па базавых дысцыплінах духоўна-маральны кампанент. З такой ініцыятывай да кіраўніка Беларусі звярнуўся Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. На думку мітрапаліта, неабходна адкарэктаваць падручнікі па такіх прадметах гуманітарнага цыклу, як беларуская і руская мовы і літаратура, гісторыя, выяўленчае мастацтва. Па ягоных словах, на працягу дзесяцігоддзяў з творчасці вялікіх пісьменнікаў, паэтаў, кампазітараў, мастакоў старанна адбіралася пераважна сацыяльна-палітычная інфармацыя, а духоўнаму боку надавалася недастаткова ўвагі.
Мітрапаліт Філарэт таксама дадаў, што царква ў вырашэнні гэтага пытання гатовая прыняць самы чынны ўдзел.
БЕЛТА
Мітрапаліт Філарэт таксама дадаў, што царква ў вырашэнні гэтага пытання гатовая прыняць самы чынны ўдзел.
БЕЛТА