Праваслаўныя хрысціяне ў Беларусі адзначаюць Вялікдзень

Вялікдзень — найбольшае хрысціянскае свята, якое знамянуе перамогу над грахом і смерцю.

У храмах у гэты дзень праходзяць святочныя ўрачыстыя набажэнствы — вернікі вітаюць уваскрэслага Хрыста. Асноўнымі атрыбутамі Вялікадня з’яўляюцца фарбаваныя яйкі і адмысловыя булкі, якія напярэдадні асвячаюцца ў храмах.
Усяночную службу ў сталічным кафедральным саборы Сашэсця Святога Духа правёў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. У сваім велікодным пасланні ён нагадаў словы япіскапа Кіпрскага Свяціцеля Епіфанія, які назваў Вялікдзень "галавой і верхам ўсіх святаў", а таксама "ўрачыстасцю абнаўлення і выратавання".

Вялікдзень — свята рухомае, таму яго дата штогод мяняецца. Нагадаем, што ў 2014 годзе гэтае свята супала ў хрысціян усходняга і заходняга абрадаў.

Дарэчы, у ІІ стагоддзі ў ранніх хрысціян было два Вялікадні: адзін у напамін пра смерць Збаўцы, другі — у гонар яго ўваскрашэння і ўзнясення. Першы з іх адзначалі ў журбе і строгім посце. У V стагоддзі сталі адзначаць толькі Уваскрашэнне Хрыста.

Фота — media-polesye.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі