Экс-кіраўніка БПЦ падазраюць у захопе маёмасцяў украінскіх цэркваў

Мітрапаліт Павел

Мітрапаліт Павел / БЕЛТА

Служба бяспекі Украіны абвясціла падазрэнне мітрапаліту Паўлу (Панамарову) — былому кіраўніку Беларускай праваслаўнай царквы.

Ведамства заяўляе, што ён разам з яшчэ трыма мітрапалітамі з Расіі "спрыяў захопу маёмасці ўкраінскіх цэркваў на левым беразе Херсоншчыны, а таксама ў Крыме і часова акупаваных раёнах Запарожскай і Луганскай абласцей". Як адзначае СБУ, расійскія мітрапаліты замацавалі пастанову Сінода аб "далучэнні" ўкраінскіх рэлігійных прыходаў да РПЦ.

Мітраліт Павел (Панамароў) быў экзархам усяе Беларусі з 2013 па 2020 год. На гэтай пасадзе ён пачуваўся не дужа ўпэўнена: спярша нават гаварыў пра магчымасць аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы, але хутка перастаў дапускаць такую магчымасць.

У 2020-м мітрапаліт Павел не спяшаўся казаць пра перамогу Лукашэнкі на выбарах і наведваў у шпіталі удзельнікаў пратэсных акцый, пацярпелых ад рук сілавікоў. Неўзабаве пасля гэтага яго звольнілі з пасады экзарха і перавялі ў Расію. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі