Праймерыз падчас каранавіруса — каму зараз гэта цікава?
У той час калі ўвага ўсіх прыцягнутая да навін пра сітуацыю з каранавірусам, апазіцыя не спыняе спроб вызначыцца з адзіным кандыдатам на прэзідэнцкія выбары. І перыядычна радуе журналістаў інфармацыяй з прамежкавымі вынікамі інтэрнэт-галасавання.
Ці застаюцца цікавымі праймерыз самім удзельнікам гэтай працэдуры? Ці спрабуе ўлада і на гэтым этапе паўплываць на вынікі праймерыз? Тое, што на сёння прагаласавала каля тысячы чалавек, пра што сведчыць?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Вольга Кавалькова.