"Прайшлі ў атмасферы страху". Заява ЗША па выбарах у Беларусі

"Адзіны дзень галасавання" ў Беларусі

"Адзіны дзень галасавання" ў Беларусі

Дзярждэп ЗША выступіў з заявай па "Адзіным дні галасавання" ў Беларусі. Злучаныя Штаты асуджаюць фіктыўныя парламенцкія і мясцовыя выбары, якія прайшлі ў Беларусі 25 лютага.

"Выбары прайшлі ў атмасферы страху, у якой ніводны выбарчы працэс нельга было назваць дэмакратычным, — сказана ў заяве. — Рэжым па-ранейшаму трымае больш за 1400 палітычных зняволеных. Усе незалежныя палітычныя дзеячы альбо затрыманыя, альбо выгнаныя з краіны.

Усім незалежным палітычным партыям было адмоўлена ў рэгістрацыі. Беларусы замежжа маглі прагаласаваць толькі ў выпадку вяртання ў Мінск, дзе іх, хутчэй за ўсё, чакалі б рэпрэсіі. Гэтыя злоўжыванні фактычна замарозілі сапраўдную палітычную дзейнасць і дыскурс у Беларусі.

Рэжым перашкодзіў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе назіраць за выбарамі, яшчэ больш абмяжоўваючы празрыстасць, якая важная для свабодных і справядлівых выбараў".

Напрыканцы заявы сказана, што Злучаныя Штаты прызнаюць сілу, стойкасць і мужнасць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнага руху Беларусі, якія патрабуюць голасу ў вызначэнні будучыні сваёй краіны. ЗША "зноў заклікаюць рэжым Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі, вызваліць усіх палітвязняў і пачаць дыялог са сваімі палітычнымі апанентамі. Беларускі народ заслугоўвае лепшага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі