Прайшло лёсаванне 1/2 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

Прайшло лёсаванне 1/2 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

18 сакавіка ў Мінску ў Доме футбола прайшло лёсаванне 1/2 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. "Іслач" згуляе з салігорскім "Шахцёрам", "Віцебск" — з мінскім "Дынама". Першыя матчы прызначаныя на 10 красавіка, другія — на 1 траўня. Аднак у гэты дзень на стадыёне "Дынама" ў Мінску пройдзе канцэрт Аляксандра Саладухі.

Фінальны матч адбудзецца 26 траўня ў Віцебску.

Як адзначае прэс-служба АБФФ, у выпадку нічыйнага выніку па суме двух паўфінальных матчаў будзе дзейнічаць правіла выязнога гола.

Нагадаем, у чвэрцьфінале "Іслач" спыніла БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі