Праз цэнтр Мінска праехала аўтакалона з партрэтамі Пуціна (відэа)

Праз цэнтр Мінска праехала аўтакалона з партрэтамі Пуціна (відэа)

Увечары 18 верасня праз цэнтр Мінска праехала аўтакалона з партрэтамі Уладзіміра Пуціна. Як інфармуе Радыё "Свабода", акцыю правяла расійская арганізацыя “Нацыянальна-вызваленчы рух”. У нашай краіне яна не зарэгістраваная. У аўтакалоне налічвалася сем аўтамабіляў. Яны былі аздобленыя сімволікай згаданай арганізацыі, георгіеўскімі стужкамі, выявамі расійскага прэзідэнта. Ніякіх перашкодаў на шляху свайго праезду аўтакалона не сустрэла.

Як вядома, “Нацыянальна-вызваленчы рух” падтрымлівае анексію Расіяй Крыма, прарасійскіх баевікоў на Данбасе. Мэтай аўтапрабегу "Вялікая Расія” заяўлены збор гуманітарнай дапамогі жыхарам Данецкай і Луганскай абласцей.

Праз цэнтр Мінска праехала аўтакалона з партрэтамі Пуціна (відэа)
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі