Праз “жыроўку” незаўважна для сябе можна заплаціць за што заўгодна
Напрыклад, за страхоўку кватэры ці за далучэнне да кабельнага TV. Праўда, і адмовіцца ад непатрэбнай паслугі, і вярнуць свае грошы пасля можна даволі лёгка У “жыроўках” за чэрвень жыхарам Фрунзенскага раёна Мінска неспадзявана выставілі рахунак за страхаванне кватэры. У квітанцыю папросту дадалі яшчэ адзін радок, паводле якога людзі разам з іншымі выдаткамі “за кватэру” пералічалі 3 тысячы 375 рублёў на карысць страхавой кампаніі “Промтрансинвест”.
Праўда, квітанцыі “з сюрпрызам” прыйшлі не да ўсіх жыхароў захаду сталіцы. Напрыклад, лідэр гурта beZ bileta Віталік Артыст, які жыве на вуліцы Адоеўскага, ніякіх дадатковых радкоў у сваёй “жыроўцы” не заўважыў:
Віталік Артыст: “Хочаш, я распавяду табе, за што мне тут прыйшло? Тэхабслугоўванне, адлічэнні на капрэмонт, ацяпленне, падаграванне вады, ліфт, вываз смецця, абясшкоджанне смецця, радыё і яшчэ — выдаткі на эксплуатацыю жылога фонда”.
У Беларусі страхаванне жылля добраахвотнае, як і выбар страхоўшчыка. Таму свавольства КУП “Цэнтр інфарматызацыі і аўтаматызацыі разлікаў”, дзе друкуюцца квітанцыі на аплату жылля, выклікала абурэнне мінчукоў. Але вось што распавёў карэспандэнту Еўрарадыё дырэктар прадпрыемства Генадзь Гарнастаеў:
Генадзь Гарнастаеў: “Крычаць тут мала, трэба абгрунтавана сцвярджаць. Калі заканадаўства не парушанае, дык крычы ты ці не крычы — парушэння няма!”
Размяшчэнне ў чэрвеньскім рахунку за жыллёва-камунальныя паслугі радка “Страхаванне кватэры” з’яўляецца так званай “публічнай афертай”. Гэта такі адмысловы від прапановы, пры якім дамова на аказанне паслуг будзе заключаная з кожным, хто адгукнецца. Нават выпадкова і незаўважна для самога сябе... Праўда, у кампаніі “Белгосстрах” нас супакоілі: нават аплаціўшы незаўважна навязаны ўступны ўнёсак, да іншага страхоўшчыка перайсці можна.
Супрацоўнік БРУСП “Белгосстрах”: Калі ласка, можна і ў нас застрахавацца. Але там вам зараз таксама дашлюць дамову цяпер. Гэта “Промтрансинвест”, такая кампанія ёсць. Ад той дамовы трэба будзе адмовіцца. Тады мы вас уключым у “жыроўку”. Калі вы адмовіцеся ад дамовы, ваш першы ўнёсак вам залічаць у квартплату. Грошы не згубяцца вашыя, не турбуйцеся!”
А як адмовіцца ад дамовы? У “Промтрансинвесте” нам прапанавалі наступны, даволі просты варыянт.
Супрацоўніца ЗАСТ “Промтрансинвест”: “Скажыце мне свой адрас, у наступным месяцы гэтая сума залічыцца вам у камунальныя плацяжы”.
Між іншага мы высветлілі, што дадаць свой радок у “жыроўку” можа кожны. Галіна Каспяровіч, галоўная бухгалтарка з вытворчага аб’яднання “Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка” пацвердзіла, што для гэтага дастаткова заключыць дамову.
Галіна Каспяровіч: “Дамова трайная ідзе. Пастаўшчык паслугі, цэнтр інфарматызацыі і ЖРЭА”.
Генадзь Гарнастаеў сцвярджае, што праз жыроўкі можа аплочвацца ўсё. І нават шкада, што пакуль яшчэ не ўсе пастаўшчыкі жыллёва-камунальных паслуг маюць дамовы з “Цэнтрам інфарматызацыі і аўтаматызацыі разлікаў”:
Генадзь Гарнастаеў: “Пастаўшчык паслугі павінен быць зацікаўлены ў тым, каб яго аплата была аб’яднаная з іншай”.
Пры такім падыходзе новыя радкі ў квітанцыі будуць дадавацца рэгулярна. Вядома, плаціць адразу за ўсе паслугі больш зручна, чым за кожную паслугу паасобку, але... Каб не стаць ахвярай незаўважнай рэкламнай акцыі і не заплаціць за тое, што не ўваходзіць у вашыя планы — ўважліва чытайце “жыроўкі”.
Фота: odsgomel.org, "Комсомольская правда в Белоруссии"