Прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў едзе ў Казахстан

Кіраўнік беларускага ўраду Андрэй Кабякоў выехаў у Казахстан. Там ён возьме ўдзел у паседжаннях Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Еўразійскага міжурадавага савета. Абодва мерапрыемствы адбудуцца 29 траўня ў пасёлку Бурабай, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Савета Міністраў.

На паседжанне Савета прэм’ер-міністраў СНД вынесеныя 20 праектаў дакументаў, якія рэгламентуюць супрацоўніцтва краін-удзельніц. Сярод іншага будуць абмяркоўвацца сумесныя дзеянні па вырашэнні актуальных праблем у фінансава-эканамічнай сферы, а таксама рэалізацыя ўжо прынятых дакументаў у сферы інавацыйнага супрацоўніцтва.

Таксама будуць вызначацца асноўныя кірункі супрацоўніцтва ў галіне лясной гаспадаркі і лясной прамысловасці на найбліжэйшыя дзесяць год.
 
На паседжанні Еўразійскага міжурадавага савета мяркуюць разгледзець прычыны змянення дынамікі ўзаемнага гандлю дзяржаў Мытнага саюза. Будуць абмяркоўвацца прапановы на нарошчванні аб’ёмаў узаемнага гандлю.

Апроч таго ў праграме візіта Андрэя Кабякова — двухбаковыя сустрэчы з прэм’ерамі Арменіі, В’етнама, Малдовы, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Таксама будуць разглядаць праекты Канцэпцыі міжрэгіянальнага і памежнага супрацоўніцтва дзяржаў СНД да 2020 года.

Нагадаем, што сёння Аляксандр Лукашэнка таксама пакінуў Беларусь і вылецеў з афіцыйным візітам у Пакістан.

Фота прэс-службы ўраду Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі