Прэм'ер Галоўчанка прапануе аднавіць рух паміж краінамі ЕАЭС

Беларуска-расійская мяжа / sb.by​
Беларуска-расійская мяжа / sb.by​

Патроху аднаўляць транспартныя зносіны паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) прапанаваў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

Межы закрылі з пачаткам пандэміі. Цяпер, на думку прэм'ера, краіны назапасілі вопыт па стрымліванні інфекцыі, а значыць, можна патроху дазваляць перамяшчэнні людзей.

"Улічваючы атрыманы вопыт па стрымліванні інфекцыі, разлічваю на больш актыўны дыялог паміж нашымі міністэрствамі аховы здароўя, транспарту па паступовым аднаўленні зносін для палягчэння дзелавых кантактаў і працоўнай міграцыі", — сказаў Галоўчанка на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае ТАСС.

Беларускі прэм'ер таксама нагадаў, што таварапаток ва ўмовах пандэміі ўдалося захаваць.  

Пры гэтым Галоўчанка чарговы раз пазначыў сваю пазіцыю па інтэграцыі: рэальная інтэграцыя ў рамках ЕАЭС немагчымая без стварэння адзіных энергетычнага і транспартнага рынкаў. Цяпер пытанні цаны на энерганосьбіты застаюцца прадметам двухбаковых перамоў краін — удзельніц аб'яднання і пастаяннай праблемай для беларускага боку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі