Прэм'ер Кабякоў патрабуе знізіць сабекошт фарэлі

Прэм'ер Кабякоў патрабуе знізіць сабекошт фарэлі

26 лістапада прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў заявіў, што фарэлевым гаспадаркам Беларусі неабходна працаваць над зніжэннем сабекошту прадукцыі. Каб выйсці на прыбытковую працу, інфармуе БЕЛТА.

Кабякоў сёння знаёміўся з працай фарэлевай гаспадаркі "Вабіч" у Бялыніцкім раёне. Ён адзначыў, што пры сярэдняй рэнтабельнасці прададзенай фарэлі па Магілёўскай вобласці ў 3-4% немагчыма кампенсаваць вытворчыя выдаткі. А рост коштаў робіць прадукцыю неканкурэнтаздольнай на ўнутраным рынку.

Прэм'ер даручыў зніжаць сабекошт за кошт аптымізацыі выдаткаў, павелічэння аб'ёмаў вытворчасці і выхаду фарэлевых гаспадарак на праектныя магутнасці.  

Фота: БЕЛТА

Прэм'ер Кабякоў патрабуе знізіць сабекошт фарэлі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі