Прэм’ер Кабякоў стаў куратарам вытворчасці аўтамабіляў “БелДжы”

Прэм’ер Кабякоў стаў куратарам вытворчасці аўтамабіляў “БелДжы”

Выйшла новая рэдакцыя пераліку інвестыцыйных праектаў, курыраваннем якіх займаюцца буйныя чыноўнікі — чальцы ўраду, кіраўнікі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, а таксама дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду.

Як паведамляюць naviny.by са спасылкай на прэс-службу Саўміна, у пералік трапілі 55 праектаў. Напрыклад, прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў будзе адказваць за праект па стварэнні вытворчасці легкавых аўтамабіляў маркі “БелДжы”. Віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка працягне курыраваць будаўніцтва Беларускай АЭС, а за яго калегам Анатолем Калініным замацаваны праект развіцця Аршанскага авіярамонтнага завода.

Міхаіл Русы будзе адказваць за вытворчасць мяса індзейкі в Лідскім раёне, а Наталлі Качанавай даручылі кантроль за мадэрнізацыяй рэактарнага блока і вузла ачысткі рэгенераванага бензіна цэху №3 па вытворчасці сульфанатных прысадак на “ЛКК-Нафтан”.

Большасць праектаў з пераліку плануецца ажыццявіць з прыцягненнем замежных інвестыцыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі