Прэм’ер Кабякоў уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў

Прэм’ер Кабякоў уручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам працоўных калектываў. Ён адзначыў, што такія ўзнагароды даюцца да шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік ураду таксама заявіў прысутным, што мінулы год быў няпростым для Беларусі, але ж пры гэтым “удалося дамагчыся пэўных вынікаў”. У прыватнасці, збалансаваны знешні гандаль, палепшаны плацёжны баланс краіны. Па словах прэм’ера, жорсткая манетарная палітыка, гнуткае курсаўтварэнне, кантроль над грашовай прапановай дазволілі ўтрымаць інфляцыю ў запланаваных межах — 12%.

Апроч таго, Кабякоў згадаў пра ўказ № 78 “Аб захадах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу Рэспублікі Беларусь”, падпісаны Аляксандрам Лукашэнкам 23 лютага. Прэм’ер-міністр нагадаў, што ў дакуменце выкладзеныя сістэмныя захады, скіраваныя на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання эканомікі за кошт забеспячэння належнай якасці кіравання дзяржаўнымі прадпрыемствамі і зніжэння сабекошту прадукцыі, развіцця добрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку, рацыянальнага імпартазамяшчэння. Па словах Кабякова, прадугледжваецца паскоранае развіццё малага і сярэдняга бізнесу, залучэнне замежнага капіталу ў развіццё і стварэнне вытворчасцяў, зніжэнне ставак па крэдытах у эканоміцы.

Дзяржаўныя ўзнагароды сёння атрымалі каля 90 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі