Прэм'ер Міхаіл Мясніковіч паляцеў у Манголію

Міхаіл Мясніковіч правядзе афіцыйныя перамовы з прэм'ер-міністрам Манголіі Норавам Алтанхуягам, пасля чаго плануецца падпісаць шэраг міжнародных дакументаў. Таксама адбудзецца сустрэча беларускага прэм'ера з прэзідэнтам Манголіі Цахіягійнам Элбэгдаржам. 5 верасня Мясніковіч паўдзельнічае ў адкрыцці Нацыянальнай выставы Беларусі і ў працы Беларуска-мангольскага бізнэс-форума.  




Візіт працягнецца да чацвярга, інфармуе БЕЛТА.



Нагадаем, Міхаіл Мясніковіч апынуўся ў цэнтры скандала, звязанага з затрыманнем у Мінску кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера. Адбылося гэта ў мінскім аэрапорце пасля сустрэчы з беларускім прэм'ерам. Да таго ж, у Беларусь Баўмгертнер прыехаў на запрашэнне Мясніковіча. Паездка ў Манголію будзе першай для Міхаіла Мясніковіча пасля затрымання гендырэктара "Уралкалія".



Фота — bymedia.net  

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі