Прэм'ер Украіны: Адкласці асацыяцыю з ЕС патрабавала Расія

Па яго словах, расійскае кіраўніцтва адназначна заявіла: падпісанне дамовы азначае, што далей абмяркоўваць гандлёва-эканамічныя рэжымы паміж Украінай і Расіяй будзе бессэнсоўна.



"Нам было выразна сказана: мы гатовыя ў трохбаковым рэжыме абмеркаваць праблемы, але для гэтага адкладзіце падпісанне дамовы, і мы сядзем за стол перамоваў, дамовімся, а потым падпісвайце", — перадае РБК словы Азарава. Пры гэтым чыноўнік запэўніў, што прамых ультыматумаў з боку Расіі не было.



Ён таксама адзначыў, што Кіеў плануе пачаць перамовы з Масквой пра аднаўленне гандлёва-эканамічных адносін з сёлетняга снежня.



Раней прадстаўнікі Расіі і ЕС абвінавацілі адзін аднаго ў шантажы Украіны па пытанні еўраінтэграцыі.



Фота — ukraineinfo.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі