Прэс-сакратар Пуціна: Сноўдэн даведаўся пра ўмовы і не хоча быць у Расіі

Гэта пацвердзіў Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта. Паводле яго словаў, калі амерыканец даведаўся "аб пазіцыі Расіі, агучанай прэзідэнтам Пуціным... ён адмовіўся ад свайго намеру і ад сваёй просьбы атрымаць магчымасць застацца ў Расіі", інфармуе РІА "Новости".
 

Эдвард Сноўдэн апублікаваў дэталі сакрэтных праграм спецслужбаў ЗША па сачэнні за амерыканскімі і замежнымі грамадзянамі. Ён збег у Ганконг, а затым у Маскву, дзе знаходзіцца ўжо каля тыдня, як мяркуецца, у транзітнай зоне аэрапорта "Шарамецьева". Улады ЗША заявілі, што маюць намер патрабаваць выдачы Сноўдэна, які абвінавачваецца ў разгалошванні сакрэтных дадзеных амерыканскіх спецслужбаў, у любой краіны, дзе ён апынецца. Расійскі бок заяўляў, што Сноўдэн не перасякаў расійскую мяжу, прыбыў як транзітны пасажыр і што паміж Расіяй і ЗША няма дамовы аб выдачы.

Учора стала вядома, што Сноўдэн папрасіў палітычнага прытулку ў Расіі, а расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў яму ўмову.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі