Прэс-сакратаром Лукашэнкі стала былая вядоўца БТ
Да гэтага Наталля Эйсмант вяла выніковую праграму на першым беларускім тэлеканале.
Як паведамляла Еўрарадыё, 6 лістапада кіраўнік Беларусі правёў шэраг кадравых прызначэнняў. Сярод іншага ён прызначыў новага прэс-сакратара — Наталлю Эйсмант.
Па звестках "Комсомольской правды", Эйсмант — прафесійная акторка. У 2007 годзе яна скончыла Акадэмію мастацтваў і адразу пачала працаваць на тэлебачанні. На БТ яна вяла навінавыя выпускі і праграмы па культуры.
Сёлета ў лютым разам з мужам Іванам Міхайлавым Эйсмант стала вядоўцай праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь-1".
Фота з сацыяльных сетак