Прэс-служба Лукашэнкі: з рэакцыяй на скандальны фільм НТВ спяшацца не будзем

Аляксандр Лукашэнка праінфармаваны пра фільм "Крёстный батька", які напярэдадні паказаў тэлеканал НТВ. Але з афіцыйнай рэакцыяй на яго спяшацца не будзе, паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі: Павел Лёгкі: "Я думаю, што афіцыйная рэакцыя будзе, але крыху пазней. Прэзідэнт, як і яго калегі, кіраўнікі Расіі і Казахстана, цяпер займаецца сур'ёзнай справай, якая будзе вызначаць жыццё нашай краіны. А рэакцыя на гэты брудны інфармацыйны закід — справа другая".

Нагадаем, цяпер Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Астане, дзе праходзіць саміт ЕўрАзЭС. Прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана "у вузкім коле" абмеркавалі Мытны саюз, які пачынае дзейнічаць з 6 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі