Прэтэндэнт у прэзідэнты ад кампартыі падпісаўся за вылучэнне Лукашэнкі
Сяргей Сыранкоў падпісваецца за вылучэнне Лукашэнкі
7 лістапада ў Беларусі пачаўся збор подпсаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Кожнай ініцыятыўнай групе трэба сабраць за месяц 100 тысяч подпісаў.
У першы ж дзень адзначыўся першы сакратар Кампартыі Беларусі Сяргей Сыранкоў, які ідзе на выбары ад сваёй партыі. Сыранкоў, як паведамляецца ў партыйных сацсетках, схадзіў на мітынг з нагоды 7 лістапада, а потым паставіў подпіс за вылучэнне... Аляксандра Лукашэнкі.
"Перш за ўсё на пікет да першага", — падкрэсліваюць у паведамленні КПБ. Падпісны пікет Лукашэнкі камуністы знайшлі ў гандлёвым цэнтры "Сталіца" ў цэнтры Мінска.
Акрамя Лукашэнкі ў выбарчай кампаніі ўдзельнічаюць яшчэ шэсць прэтэндэнтаў. Усе яны абяцаюць падтрымку Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.