Прэвентыўны ўдар: адкуль на Беларусь нападуць — стрым са Шрайбманам

Арцём Шрайбман / Еўрарадыё
Арцём Шрайбман / Еўрарадыё

У Беларусь актыўна прыбываюць расійскія вайскоўцы і вайсковая тэхніка. Афіцыйная версія стандартная: для гарантыі бяспекі і супрацьдзеяння магчымаму нападу на нашу краіну. Варыянты ворага, што рыхтуе напад, розныя, але пералік іх стандартны — украінская ваеншчына пад кіраўніцтвам заходніх лялькаводаў і тэрарысты-экстрэмісты з ліку беларускіх добраахвотнікаў. Лукашэнкаўская прапаганда хутка ў прыпадках біцца будзе, апісваючы планы ворагаў нашай бацькаўшчыны. Той, дзе працягваюцца здзекі і рэпрэсіі ў дачыненні да яе сыноў і дачок.
 
Ці верыць сам Лукашэнка ў тыя страхі пра падрыхтоўку нападу на Беларусь, пра якія расказвае? Ці можна гаварыць, што ў Кавалеўскага атрымалася прарваць блакаду і дагрукацца да “афіцыйнага Кіева”? Што адбываецца з дэмакратычнымі сіламі і ці спраўляецца са сваімі задачамі Кабінет? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі