Прэзентацыя на Еўрарадыё: Cінгл “Всё ха-ха” ад гурта “Бульвар”

Будучую пласцінку музыкі гурта “Бульвар” ужо анансавалі сінглам “Пустота”, які выйшаў у жніўні. Напярэдадні выхаду новага альбома гурт вырашыў падтрымаць яго яшчэ адным міньёнам пад назвай “Всё ха-ха”, які складаецца з дзвюх кампазцый — альбомнай версіі песні і рэмікса на яе.

“Кампазіцыю “Всё ха-ха” мы выконвалі некалькі разоў у акустыцы, — распавядае лідар гурта Міхаіл Курносаў. — Песня была цёпла прынятая гледачамі, таму мы вырашылі яе выкласці ў выглядзе сінгла. “Всё ха-ха” была прыдуманая адной з апошніх. І яна атрымалася вельмі не падобнай на ўсё, што будзе на альбоме. І менавіта гэтым яна нам цікавая!”

Цяпер гурт рыхтуецца да прэзентацыі новага альбома. У пласцінку пад назвай “Нужное подчеркнуть” увайшло 11 кампазіцый.

“Хоць гэта наш трэці альбом, атрымаўся ён нейкім дэбютным. У нас была даволі вялікая паўза паміж другім і трэцім альбомам, і неяк нас пацягнула ў іншае рэчышча. Нам сталі цікавыя іншыя рэчы, другія іншыя станы, і альбом атрымаўся як свайго роду аўдыёдзённікам. На ім мы спрабавалі граць не музыку, а настрой. Напрыклад, на рэпетыцыях гаварылі: “Давайце сёння сыграем дождж! Ці развітанне сяброў” У альбоме няма выдуманых герояў, мы ўвесь альбом прапусцілі праз сябе. Такая нотная проза”, — падводзіць вынік Міхаіл Курносаў.

8 лістапада гурт “Бульвар” прэзентуе новую праграму ў клубе “Піраты”. Напярэдадні імпрэзы альбом будзе выкаладзены ў інтэрнэт.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі