Прэзентавалі кнігі з факсімільнага поўнага збору выданняў Скарыны (фота)

Кнігі "Быццё", "Выхад", "Лявіт", "Лічбы" і "Другі закон" былі ўручаныя прадстаўнікам дыпламатычных місій Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Нямеччыны і Італіі ў Беларусі. Выданні таксама былі перададзеныя бібліятэкам усіх раёнаў сталіцы. Наклад кожнай кнігі складае 1 тысячу асобнікаў, 100 з якіх выпушчаныя ў скураной вокладцы, інфармуе БЕЛТА.


Поўны набор з 25 тамоў, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе (у 1517-1519 гадах) і Вільні (у 1522-1525 гг.), будзе сабраны ў дваццацітомным факсімільным выданні. У яго аснову пакладзеныя электронныя копіі найлепшых з захаваных прац беларускага першадрукара, якія знаходзяцца ў бібліятэках і музеях розных краін.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі