Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес сышоў у адстаўку

Эва Маралес / Reuters
Эва Маралес / Reuters

Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес сышоў у адстаўку. Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля таго, як Маралес пагадзіўся на паўторныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары.

У Балівіі ўжо тры тыдні працягваюцца вулічныя пратэсты. Людзі не згодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, якія нібыта выйграў Маралес. Прэзідэнта абвінавачваюць у фальсіфікацыях.

Президент Боливии Эво Моралес ушёл в отставку
Пратэсты ў Балівіі / Reuters

Днём 10 лістапада (у ноч на 11 лістапада па мінскім часе) Эва Маралес зрабіў спробу пакінуць Балівію, але суседнія краіны: Аргенціна, Чылі, Бразілія і Перу — адмовілі яго самалёту ў паветранай прасторы. Таму Маралес застаўся ў краіне і прызямліўся ў аэрапорце Чыморэ ў цэнтральнай частцы Балівіі. Там ён правёў прэс-канферэнцыю, падчас якой абвясціў пра сваю адстаўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі