Старшыня ЦВК Балівіі ўцякала з краіны, пераапранутая мужчынам

Старшыня ЦВК Балівіі ўцякала з краіны, пераапранутая мужчынам

У Балівіі арыштавалі старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі Марыю Эўгенію Чоке і яе намесніка Антоніё Костаса — за махлярства на прэзыдэнцкіх выбарах 20 кастрычніка, перадае Радыё "Свабода".

Абое яны спрабавалі ўцячы з краіны, прычым старшыня ЦВК была пераапранутая ў мужчынскую вопратку. 

Начальнік паліцыі Балівіі Юрый Кальдэрон заявіў, што таксама паліцыя затрымала яшчэ 36 службовых асобаў па падазрэнні ў фальсіфікацыі ды іншых злачынствах на выбарах.

Як паведамлялася раней, 10 лістапада прэзідэнт Балівіі Эва Маралес абвясціў пра сваю адстаўку. Пасля перамогі Маралеса на выбарах 20 кастрычніка баліыійская апазіцыя пачала акцыі пратэсту, заявіўшы пра фальсіфікацыі. Паводле афіцыйных вынікаў, Эва Маралес, які балатуецца ў прэзідэнты ўжо чацвёрты раз, атрымаў крыху больш за 47% галасоў, яго галоўны апанент, былы журналіст Карлас Мэса, — 36,5%.

Пазней апазіцыю падтрымалі сілавікі — паліцыя і войска. Пасля гэтага Маралес заявіў пра сваю адстаўку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі