Прэзідэнту Балівіі не дазволілі балатавацца на чацвёрты тэрмін

Прэзідэнту Балівіі не дазволілі балатавацца на чацвёрты тэрмін

Кіраўнік Балівіі Эва Маралес прайграў рэферэндум, на якім пытаўся ў выбаршчыкаў дазволу балатавацца ў прэзідэнты на чацвёрты тэрмін. Паводле афіцыйных вынікаў, абвешчаных выбарчай камісіяй, супраць такога рашэння выступілі 51,5% выбаршчыкаў.

Эва Маралес — першы індзеец, які стаў прэзідэнтам Балівіі, а таксама першы прадстаўнік прафсаюзаў фермераў, якія вырошчваюць коку. Ён прыйшоў да ўлады ў студзені 2006 года, перадае ВВС. Яго цяперашні прэзідэнцкі тэрмін заканчваецца ў 2020 годзе. Маралес па-ранейшаму папулярны, у тым ліку праз тое, што за апошнія 10 гадоў эканоміка Балівіі ўпэўнена расла.

У выпадку станоўчага выніку Маралес мог пераабрацца ў 2019 годзе і заставацца прэзідэнтам да 2025 года.

Назіральнікі адзначылі толькі прамаруджванне выбаркама з падлікам галасоў, але ніякіх выпадкаў фальсіфікацыяў не заўважылі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі