У Мінск прыляцеў прэзідэнт Балівіі Эва Маралес

Аляксандр Лукашэнка пры сустрэчы заявіў Маралесу, што ў адносінах з Балівіяй можа быць скарыстаны досвед беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва. Ён прапанаваў прэзідэнту Балівіі вызначыць 3-4 праекты для пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння, адзначае interfax.by.



Маралес і Лукашэнка згадвалі, што навязаць кантакт ім дапамог папярэдні кіраўнік Венесуэлы Уга Чавес. Развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Балівіяй, сказаў Маралес, "будзе самай лепшай памяццю пра Уга Чавеса". Дарэчы, на пахаванні Чавеса ў Венесуэле 8 сакавіка абодва лідары і сустракаліся апошнім разам.



У праграме візіту балівійскага кіраўніка запланавана наведванне Мінскага трактарнага завода і МАЗа.



Фота — БЕЛТА
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі