Лукашэнка расказаў прэзідэнту Балівіі пра формулу "канструктыўнай супрацы"

Такой дамоўленасці дасягнулі ў сераду ў Мінску кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Балівіі Эва Маралес. Таксама яны вырашылі развіваць супрацоўніцтва паміж кранамі ў галіне вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, паставак беларускай сельгастэхнікі ў Балівію.



"У складаным неспакойным свеце, які церпіць ад фінансава-эканамічных крызісаў, стрымлівае ціск знешніх пагрозаў і палітычных інтрыгаў, як ніколі важна, каб побач былі сяброўскія краіны, зацікаўленыя ў канструктыўным супрацоўніцтве, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Зыходзячы з гэтай формулы мы будзем выбудоўваць нашы адносіны".



Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі расцэньваюць афіцыйны візіт Эва Маралеса як імкненне да паглыблення адносінаў паміж дзвюма краінамі і развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі