Прэзідэнт Чылі запусціў кампанію па пошуку людзей, зніклых падчас дыктатуры
Акцыя прымеркаваная да 50-х угодкаў захопу ўлады ў Чылі Піначэтам, які адбыўся 11 верасня 1973-га / bbc.com
Прэзідэнт Чылі Габрыэль Борыч запусціў агульнанацыянальную кампанію па пошуку людзей, зніклых падчас дыктатуры. За 17 гадоў рэжыму генерала Аўгуста Піначэта (1973-1990 гады) бясследна зніклі дзясяткі тысяч чалавек. Тысячы дзяцей былі выкрадзеныя ў бацькоў і адпраўленыя на ўсынаўленне за мяжу. Афіцыйна лічыцца, што за час праўлення Піначэта замежнікі ўсынавілі каля 20 тысяч чылійскіх дзяцей (праваабаронцы лічаць, што лічба можа быць значна большая). Яшчэ некалькі тысяч трапілі ў заможныя сем'і ў Чылі, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
Акцыя прымеркаваная да 50-х угодкаў захопу ўлады ў Чылі Піначэтам, які адбыўся 11 верасня 1973-га.
Улады Чылі разумеюць, што многіх зніклых, магчыма, ужо няма ў жывых, але спадзяюцца хоць бы ўстанавіць абставіны іх зьнікнення. Прэзідэнт краіны падкрэслівае, што гэта неабходна не толькі ў памяць аб ахвярах дыктатуры, але і дзеля будучыні краіны, якая больш ніколі не павінна перажыць падобнае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.