Бандыты, арышт, дэпартацыя: як беларусы пераходзілі мяжу ЗША праз Мексіку

Як беларусы пераходзілі мяжу ЗША праз Мексіку / Getty Images
У пошуках новага жыцця і ўцякаючы ад рэжыму Лукашэнкі, беларусы едуць скараць не толькі краіны Еўропы, але і далёкую Амерыку.
Еўрарадыё паразмаўляла з Мікалаем (імя змененае) пра цяжкасці пераезду ў ЗША і пра тое, чаму амерыканская мара можа скончыцца, па сутнасці, так і не пачаўшыся.
Чаму ЗША?
Да лістапада 2024 года Мікалай жыў разам з жонкай у Беларусі, але працаваў у Літве. Улетку яго папярэдзілі, што з Беларусі лепш з'ехаць — там мужчыну чакаў тэрмін па палітычных матывах.
— У Беларусі ў нас засталася кватэра. Машыну я яшчэ паспеў прадаць, а вось кватэру, нават нягледзячы на тое, што ў нас ёсць генеральная даверанасць, прадаць не даюць.
У Беларусі мы планавалі купляць яшчэ адну кватэру, але так атрымалася, што гэтыя назапашванні давялося выкарыстоўваць для пераезду.
У Амерыку мы ляцелі з Польшчы праз Кубу, а адтуль — прамым рэйсам да Мехіка-Сіці. Прайшлі там допыт, і нас адпусцілі.
"Прыгоды" ў Мексіцы
У Мексіцы Мікалай з жонкай прабылі 4 месяцы. Спачатку яны знялі жыллё ў Мехіка, а потым вырашылі пад'ехаць бліжэй да мяжы — горада Ціхуана.
Што будзе далей, ніхто не кажа, вядома толькі тое, што жонка цяпер чакае дэпартацыі. Чаму жонку будуць дэпартаваць, а мяне — не, я не ведаю. Логікі ў гэтым не бачу.
Мы нанялі адваката, але пакуль жонцы афіцыйна не выстаўленае абвінавачанне, зрабіць нічога нельга. Таму пакуль проста чакаем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.